30dff957     здесь

Мудров Винцесь - Восеньскiя Вакацыi (На Белорусском Языке)



Вiнцэсь Мудроў
Восеньскiя вакацыi
(З аповедаў пра Ваню Бянькова)
I
Першымi днямi лiстапада сямнаццацiгадовы Ваня Бянькоў прыехаў дадому, у
вёску Бычкi Азярышчанскага раёну. Ваня вось ужо трэцi год вучыўся ў адным з
баранавiцкiх ПТВ i, адпрацаваўшы са сваёй групай два месяцы на ўборцы лёну,
зарабiў такiм чынам пяць дзён адпачынку.
Убiўшыся ў родную хату, хлопец праспаў цэлыя соднi, потым паўдня адваляўся
ў ложку i падняўся толькi тады, калi мацi, Ларыса Пятроўна, сьцягнула зь яго
коўдру i жартам агрэла падушкай па галаве.
- Мандрык тут, цi зьехаў куды? - запытаўся Iван, падлiваючы цёплай вады ў
рукамыйнiк.
Лёшка Мандрык быў вядомы на ўсю вёску бандзюк - улетку Iван з-за яго ледзь
не патрапiў у вязьнiцу, i Ларыса Пятроўна заўсёды хмурнела, калi чула гэтае
прозьвiшча.
- Зьнiк недзе... Мандрычыха казала - паехаў на трактарыста вучыцца, - мацi
падхапiла рагач, выцягнула зь печы чыгунок з гарачаю бульбаю, - а можа, дзе ў
турме сядзiць - за яго дужа не бярыся.
Абкруцiўшы чыгунок анучкаю, Ларыса Пятроўна ўздыхнула, высыпала парную
бульбу на талерку.
- На зiму ўсе разьехалiся. Адзiн Лябёдка застаўся. У калгасе рабiць ня
хоча - гойсае на матацыкле. На Пакровы Бадунiсе гусака задушыў. Ехаў п'яны з
Азярышча... так шыю i пераехаў. Бадунiха i цяпер бядуе. Зьбiраецца ў суд
падаваць. - Ларыса Пятроўна накiнула на голаў хустку, мелькам зiрнула ў
аскепак люстэрка, што стаяў на рукамыўнiку, падхапiла зь цьвiка ватоўку. - Ну,
сядзi... Я на фэрму. А то ж, пэўна, равуць, нядоеныя, - ужо з парога азвалася
мацi i, бразнуўшы клямкаю, затупала на падворку.
Лябёдка, пра якога згадвала Ларыса Пятроўна, быў гадоў на пяць старэйшы ад
Iвана i да апошняга часу працаваў у бычкоўскiм клюбе кiнамэханiкам. У жнiўнi,
акурат перад Iванавым ад'ездам на вучобу, з тым Лябёдкам бяда надарылася:
заснуў, падпiты, у кiнабудцы, а нехта з супольнiкаў недапалак у бляшанку
кiнуў, у якой стужка ляжала. Ну i задымiла, вядома. Дым з вокнаў папёр, людзi
зьбеглiся, а Мандрычыха, загадчыца клюбу, зь перапуду ў Азярышча
патэлефанавала, пажарную машыну выклiкала. Пасьля таго выпадку Лябёдку i
выкiнулi з працы.
...Куснуўшы кiслы гурок, Iван пасьмiхнуўся - згадаў, як ачмурэлага ад дыму
Лябёдку выносiлi з кiнабудкi, i, падпёршы рукою рухавыя пашчанкi, зiрнуў у
вакно.
За вакном, у сутоньнi пахмурнага восеньскага дня, хiталася на ветры
згалелая яблыня, а на яблынi, на самай высокай яе галiнцы, дрыжэй ад холаду
самотны яблык. Яблык быў зьмерзлы, зморшчаны, i, пазiраючы на яго, Iван са
скрухаю падумаў, што пройдуць тры днi i давядзецца зноўку зьбiрацца ў дарогу,
каб ехаць у праклятушчыя Баранавiчы. Тры днi... i зноўку будзе халодны вагон,
зноўку будуць бясконца ляпаць дзьверы, i ён, седзячы на бакавым месцы ля
прыбiральнi, будзе стукацца патылiцай аб стоп-кран, аж пакуль у вачах
хваравiтым трызьненьнем не паўстане будынак баранавiцкага вакзалу.
Хлопец уздыхнуў, захрабусьцеў кiслым агурком i адчуў раптам, як штосьцi
мяккае i цёплае кранулася лыткi. Iван зiрнуў пад ногi i ўбачыў ката Барыса.
Барыс пацёрся трохi аб ягоную лытку, пацягнуўся, наставiў на Iвана круглявыя
вочы. Давялося кiнуць на падлогу кавалак бульбiны, але Барыс на такi
пачастунак нават не глянуў.
- Зажэрся ты, братка! Цябе б, бляха, у Баранавiчы, у iнтэрнат, - прамовiў
Iван, i кот, згаджаючыся з такiмi словамi, вякнуў ды паглядзеў на дзьверы.
Iван выпусьцiў ката на двор, удыхнуў празь дзьвярную пройму ядранага
паветра i вырашыў таксама праветрыцца.
Перадзiм'ем у Бычках сумна. Прай



Назад